Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі пагадзіўся на перамір'е з паўстанцамі


Муамар Кадафі і Джэйкаб Зума. Кастрычнік 2011 г.

Муамар Кадафі і Джэйкаб Зума. Кастрычнік 2011 г.

Лібійскі лідэр Муамар Кадафі пагаджаецца на перамір'е з паўстанцамі, каб пакласьці канец узброенаму супрацьстаяньню ў краіне – пра гэта заявіў прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі Джэйкаб Зума пасьля перамоў з Кадафі, якія адбыліся ў Трыпалі.

Пры гэтым Зума нічога не сказаў пра адмову Кадафі ад улады, што застаецца галоўнай умовай паўстанцаў для спыненьне ўзброенай барацьбы.

Перад візытам у Трыпалі Джэйкаб Зума заявіў, што цяперашняя вайсковая апэрацыя НАТО ў Лібіі перашкаджае намаганьням Афрыканскага Зьвязу ў справе ўрэгуляваньня крызісу ў гэтай краіне. Паводле дзяржаўных СМІ, Кадафі на перамовах абвінавачваў НАТО ў дзеяньнях, якія супярэчаць рэзалюцыі ААН, ў спробах палітычных забойстваў і разбурэньні інфраструктуры Лібіі.
XS
SM
MD
LG