Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскі ўрад верне маёмасьць царкве


Урадавая камісія ў справе выпраўленьня стасункаў паміж дзяржавай і царквой прапануе вярнуць царкве 56 працэнтаў яе былой маёмасьці , галоўным чынам палі, лясы, рыбныя сажалкі. Вартасьць гэтай маёмасьці ацэньваецца на 75 мільярдаў крон (4,3 мільярды даляраў). А за маёмасьць царквы , якая не падпадзе пад рэстытуцыю, прапануецца кампэнсацыя 59 мільярдаў крон (3,3 мільярды даляраў). Пра гэта паведаміў сёньня чэскі міністр культуры Іржы Бэсэр. Да гэтага часу чэскія цэрквы фінансуюць свае выдаткі толькі напалову, частку датацый ім выплочвае дзяржава.
XS
SM
MD
LG