Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Будкін: Можна толькі пашкадаваць, сьмеючыся вядома, што гэты сьпіс надта кароткі


Сяргей Будкін
Сяргей Будкін
Госьцем «Начной Свабоды» – аўтар перадачы «Белы сьпіс Свабоды» журналіст Сяргей Будкін. Зь ім мы падсумуем вынікі праекту, падчас якога вы маглі слухаць музыку і гутаркі з музыкамі, што пасьля выбараў трапілі ў чорны сьпіс уладаў.

Абламейка: Вы ў музыцы і ў музычнай крытыцы, так бы мовіць, чалавек ня новы. Як бы вы падсумавалі вынікі нашага “Белага сьпісу”?

Будкін: Атрымалася добра, шмат было цікавай інфармацыі, цікавых прызнаньняў, цікавых прэм'ераў. Для некаторых музыкаў гэта быў адзіны за апошні час выхад на аўдыторыю. Можна толькі пашкадаваць, сьмеючыся, вядома, што гэты сьпіс надта кароткі і варты працягу ў тым сэнсе, што шмат музыкаў, якім ёсьць што сказаць.

Абламейка: Я вось, як чалавек, які жыве ў Празе і ня так, як вы, заангажаваны ў беларускую музыку, слухаючы вашы перадачы, адкрыў для сябе Насту Шпакоўскую з гурту “Нака”. А што новага падчас сваіх гутарак з музыкамі пачулі вы?

Будкін: Я ў пэўнай ступені таксама адкрыў кожнага з гасьцей праграмы падчас размовы, хаця некаторых ведаю ўжо працяглы час. Наста прынесла ў студыю абсалютна новую песьню, яна называлася "У баі". Яна была запісаная ў студыі празь некалькі дзён пасьля нашай праграмы дуэтам са Зьмітром Вайцюшкевічам.

Алег Хаменка мяне таксама зьдзівіў, бо ён звычайна досыць акуратна выказваецца, а ў той дзень быў досыць катэгарычны.

Зьміцер Вайцюшкевіч парадаваў такой фразай, што ён, аказваецца, пагодак Латушкі і ў студыі заявіў -- чаго ж гэта мой раўналетак маўчыць і нічога ня кажа. Сапраўды, ад міністра культуры з нагоды гэтых забаронных "чорных сьпісаў" не было ніводнага слова. Цікава, каб ён усё ж такі адказаў Зьмітру Вайцюшкевічу і астатнім.

Для мяне было адкрыцьцём дазнацца, што Ігар Варашкевіч працуе ў рэстаране і вымушаны зарабляць такімі рэчамі, якія для заслужанага музыкі, як па мне, дык нямысьлімыя.

Адкрыцьцём была размова зь Лявонам Вольскім, бо мы саскочылі на такую тэму, якую Лявон не камэнтуе, я кажу пра гурт НРМ, які адмовіўся як бы ад свайго лідэра, дакладней, паслаў яго ў творчы адпачынак бязь ведама самога Лявона. Лявон гэта падвёў пад агульную сытуацыю ў Беларусі і сказаў, што гэта выглядае на нейкія Навінкі.

Для мяне была адкрыцьцём і гутарка з Аляксандрам Кулінковічам, які прыйшоў з часткай сваёй каманды і, дарэчы, упершыню ў студыі Свабоды Нэўрадзюбэль зайграў жывую акустыку. Страшна сказаць, але за дваццаць гадоў існаваньня каманды яны яшчэ ніколі ў такім фармаце ня гралі.

Адкрыцьцём была і размова зь Сяргеем Міхалком, таму што яго было вельмі цяжка знайсьці, ён увесь у гастролях.

Усё гэта варта яшчэ пераслухаць і перагледзець, бо я думаю, гэтыя праграмы не састарэюць і праз пэўны час.

Абламейка: Сяргей, як у беларускім музычным асяродзьдзі ўспрымаюць забарону на выкарыстаньне ў эфіры песьняў некаторых сваіх калегаў? Як гэтая забарона паўплывала на іншых музыкантаў? Ці ёсьць тыя, хто стараецца ня трапіць пад забарону?

Будкін: Паводле таго, што я чую, і тыя музыкі, якія заўсёды знаходзяцца ў дазволеным рэчышчы, натуральна, спачуваюць. Не адкрыта, але паказваюць сыгналамі, што сытуацыя, канечне, ненармальная. Я не сустракаў ніводнага чалавека, які б сказаў, што гэта нармальная сытуацыя...

Цалкам гутарку можна пачуць тут:

Размова зь Сяргеем Будкіным, 30 траўня 2011 году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:59 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG