Лінкі ўнівэрсальнага доступу

120 афіцэраў зьбеглі ад Кадафі


Восем высокапастаўленых афіцэраў лібійскай арміі, якія сёньня зьявіліся ў Рыме, заявілі, што яны – частка групы вайскоўцаў, якія апошнімі днямі зьбеглі ад Кадафі. Афіцэры, сярод якіх пяць генэралаў, два палкоўнікі і адзін маёр, выступілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, арганізаванай урадам Італіі. Гэта краіна адна з тых, што ўжо прызнала лібійскі паўстанцкі рух. Лібійскі пасол у ААН Абдурахман Шалгам, які раней таксама зьбег ад Кадафі, заявіў, што ўсе 120 вайскоўцаў цяпер па-за межамі Ліббі, аднак не паведаміў дзе.
XS
SM
MD
LG