Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е


Сонечна. Тэмпэратура да плюс 27.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У школах Беларусі апошні званок.

У гарадах Беларусі -- імпрэзы Ўсясьветнага дня без тытуню. У Менску з 10.00 да 13.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту можна праз тэст высьветліць ступень сваёй залежнасьці ад нікатыну і атрымаць рэкамэндацыі, як кінуць паліць.

У Менску – парад бляндынак. Месца збору – каля Нацыянальнай бібліятэкі а 17.00. Калёну ачоляць 35 найлепшых дзяўчат, якія прайшлі адмысловы кастынг.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Бразавіль, Рэспубліка Конга – саміт у справе клімату для краін з трапічнымі лясамі.

Мілан, новае слуханьне ў справе супраць Сільвія Бэрлюсконі, працяг скандалу зь непаўналетняй прастытуткай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1800 годзе пакінуў гэты сьвет Міхал Казімір Агінскі – адзін з выбітных дзеячоў беларускае гісторыі. Нейкі час ён быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, пасьля змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Гэта ягонае трохтысячнае войска пацярпела паразу ад арміі Аляксандра Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З імем Агінскага зьвязана шмат прыкметнасьцяў Слоніма, дзе ён пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, заснаваў друкарню і тэатар. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казіміра пабудаваны знакаміты Агінскі канал.

У 1863 годзе царскія карнікі арыштавалі аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня Аляксандра Аскерку. Паходзіў Аскерка з маёнтку Рудакоў у цяперашнім Хойніцкім раёне. Ён – адзін з распрацоўнікаў зямельнае рэформы, якую меркавалі ажыцьцявіць паўстанцы. Ён жа – выдавец беларускага лемантара-катэхізму. Пасьля таго арышту 31 траўня Аскерку саслалі ў Сыбір. Вярнуўшыся, ён жыў у Вільні, а пахаваны ў Відзах цяперашняга Браслаўскага раёну.

Сёньня сьвяткуе свае народзіны вядомая пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, аўтарка кніг “У вайны не жаночае аблічча”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва” ды іншых.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень без тытуню.

Сусьветны дзень бляндынак.

МІНУС 365:


Ад сёньня даражэе цукар. Чацьвёрты раз у 2010 годзе

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Што ў цывілізаванай грамадзкасьці бачылася б як катастрофа, у нас успрымаецца людзьмі як норма.

Сьвятлана Алексіевіч
XS
SM
MD
LG