Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Даніі чачэнца прызналі тэрарыстам


Суд у сталіцы Даніі Капэнгагене прызнаў ураджэнца Чачні Лорса Дукаева вінаватым у тэрарызьме. Суд пагадзіўся з высновамі сьледзтва пра тое, што бомба, якая ўзарвалася ў адным з гатэляў Капэнгагену, рыхтавалася для падрыву рэдакцыі газэты, якая надрукавала карыкатуры на прарока Мухамеда. Дукаеў пры выбуху атрымаў невялікая раненьні, іншыя людзі не пацярпелі. Сам абвінавачаны заяўляў, што ён насіў выбухоўку з сабой у мэтах самааброны. Заўтра суд павінен вынесьці Дукаеву пакараньне.
XS
SM
MD
LG