Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына закрые атамныя станцыі да 2022 году


Нямецкая ўрадавая кааліцыя пагадзілася з плянам закрыць усе атамныя станцыі ў краіне да 2022 году. Гэтае рашэньне прынятае пасьля шырокай дыскусіі наконт бясьпекі атамнай энэргетыкі, што прайшла ў краіне пасьля японскай катастрофы. Нямеччына такім чынам стала першай індустрыяльнай дзяржавай, якая адмаўляецца ад ядзернай энэргіі. Паводле пляну, абвешчанага сёньня, урад вырашыў не запускаць восем рэактараў, якія былі часова прыпыненыя адразу пасьля аварыі на японскай Фукусіме. Як паведаміў міністр навакольнага асяродзьдзя Норбэрт Ротэнген, да 2021 году будуць спыненыя яшчэ шэсьць рэактараў, а да 2022 году закрыюцца яшчэ тры, самыя новыя рэактары.
XS
SM
MD
LG