Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Младзіча падаў апэляцыю


Так выглядаў Младзіч пасьля арышту
Так выглядаў Младзіч пасьля арышту
Адвакат былога камандзіра басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча паведаміў, што ён сёньня паслаў па пошце апеляцыю на рашэньне аб экстрадыі Младзіча ў Гаагу. Адвакат Мілаш Шаліч таксама кажа, што стан здароўя яго 69-гадовага кліента такі дрэнны, што ён можа не дажыць да пачатка працэсу. Младзіч, які хаваўся ад правасудзьдзя 16 гадоў, днямі быў арыштаваны на сэрбскай тэрыторыі. Дзяржаўная мэдыцынская камісія прызнала, што стан яго здароўя дазваляе выдаць яго для суду ў Гаагу.

Міжнароднае правасудзьдзе абвінавачвае Младзіча ў арганізацыі масавай разьні ў Срэбраніцы і іншых зьверствах падчас басьнійскай вайны першай паловы дзевяностых гадоў. Суд павінен разгледзець апэляцыю адваката Младзіча заўтра. Калі яна будзе адхіленая, то, паводле заявы міністэрства юстыцыі, працэс выдачы былога генэрала можа заняць да чатырох дзён.
XS
SM
MD
LG