Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадэльеру Сашу Варламаву выстаўлена абвінавачваньне


Саша Варламаў

Саша Варламаў

Галоўнае сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня МУС інкрымінуе Варламаву учыненьне злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкулу 426 Крымінальнага кодэксу (перавышэньне службовых паўнамоцтваў) і часткай 3 артыкулу 210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі), гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Паводле сьледзтва, «у пэрыяд з 2007 году па сьнежань 2010 году Варламаў прысвоіў грашовыя сродкі, што выдаткоўваліся ўдзельнікам фэстывалю „Млын моды“ ў якасьці сутачных выплат». Таксама Варламаў «з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў скраў грашовыя сродкі, выдаткаваныя Белдзяржунівэрсытэтам для фінансаваньня дзейнасьці Цэнтра моладзевай моды БДУ. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра крадзеж грошай, якія налічваліся на імя супрацоўнікаў Цэнтра ў якасьці заробку», — паведамляе МУС.

Такім чынам, «агульныя страты на сёньняшні дзень складаюць ня менш за 700 мільёнаў беларускіх рублёў». У дачыненьні Варламава абраная мера ўтрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
XS
SM
MD
LG