Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Абама назваў кандыдатаў на вайсковыя пасады


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў панядзелак прапанаваў Сэнату зацьвердзіць генэрала Марціна Дэмпсі на пасадзе старшыні Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў. Выступаючы ў Белым доме, Абама адзначыў, што Дэмпсі “адзін з найбольш паважаных і выпрабаваных у баях генэралаў.” Паводле яго словаў, Дэмпісі і ншых вайсковых начальнікаў чакае вялікая праца. У прыватнасьці, яны будуць займацца вывадам войскаў з Аўганістану і Іраку, а таксама правядзеньнем вайсковай апэрацыі ў Лібіі. Абама таксама прапанаваў кандыдатуру Джэймса Вінефельда-малодшага на пасаду намесьніка старшыні Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў.
XS
SM
MD
LG