Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль заклікае грэкаў усьвядоміць неабходнасьць рэформаў


Эўракамісар О.Рэн
Эўракамісар О.Рэн
Мільярдным траншам на выратаваньне грэцкай эканомікі павінны папярэднічаць беспрэцэдэнтныя захады жорсткай эканоміі, і гэтыя захады павінна падтрымаць грэцкае грамадзтва. Пра гэта ў інтэрвію нямецкай Die Welt заявіў эўракамісар Олі Рэн.

Паводле Олі Рэна, улады Грэцыі мусяць як мага хутчэй дамовіцца з апазыцыяй і грамадзянамі краіны аб рэалізацыі захадаў жорсткай эканоміі. Высокі эўрапейскі чыноўнік сказаў, што чэрвень, калі будзе прынятае рашэньне аб выдзяленьні чарговага мільярднага траншу Грэцыі, стане ключавым месяцам не толькі для гэтай краіны, але і для ўсяго ЭЗ. Бо гэты месяц можа стаць альбо "пачаткам канца крызысу”, альбо, наадварот, выхадам на крызысны віток у эўразоне, які справакуе "нэгатыўную ланцуговую рэакцыю ў фінансавай сыстэме" і "заражэньне эканомік іншых дзяржаў".

У якасьці тэрміновых захадаў Олі Рэн назваў зьніжэньне дэфіцыту дзяржбюджэту Грэцыі, рэалізацыю праграм прыватызацыі дзяржмаёмасьці і дасягненьне згоды ў грамадзтве аб падтрымцы захадаў дапамогі, якую зьбіраюцца аказаць Грэцыі ЭЗ і МВФ.
XS
SM
MD
LG