Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі павінны вызначыцца мэры Міляну і Нэапалю


У Італіі пачаўся падлік галасоў, пададзеных на праведзеных сёньня другім туры выбараў у мясцовыя органы ўлады шэрагу гарадоў.

Асноўную ўвагу назіральнікі надаюць выбарам у Міляне, дзе ўпершыню за апошнія гады магчымае паражэньне правацэнтрыстаў – прыхільнікаў прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі. Падтрыманая ім дзейны мэр Міляну Летыцыя Мараці ў першым туры набрала менш галасоў, чым левацэнтрысцкі кандыдат Джуліяна Пізапія. Бэрлюсконі раней параўноўваў выбары ў Міляне з рэферэндумам "аб даверы яго ўраду.

Упартая барацьба ідзе таксама за пасаду мэра Нэапалю.
XS
SM
MD
LG