Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА апраўдала свайго прэзыдэнта


Ё.Блатэр
Ё.Блатэр
Камітэт па этыцы ФІФА апраўдаў прэзыдэнта арганізацыі Ёзэпа Блатэра, які абвінавачваўся ў карупцыі. Яго адзіны канкурэнт на пасаду прэзыдэнта Махамэд бэн Хамам зьняў сваю кандыдатуру з выбараў і адхілены ад дзейнасьці.

Камітэт па этыцы Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) зьняў абвінавачваньні ў карупцыі з дзейнага прэзыдэнта арганізацыі Ёзэпа Блатэра. Такім чынам, адкрыты шлях для паўторнага абраньня швайцарца на пасаду прэзыдэнта, перадае ў нядзелю, 29 траўня, агенцтва спартыўнай інфармацыі SID.

У той жа час камітэт часова адхіліў ад дзейнасьці прэзыдэнта Азіяцкай канфэдэрацыі Махамэда бен Хамама, а таксама віцэ-прэзыдэнта ФІФА Джэка Уорнэра, якія абвінавачвалі Блатэра ў карупцыі. Іх падазраюць у парушэньні этычнага кодэксу арганізацыі пры спробе купіць галасы для падтрымкі кандыдатуры бэн Хамама на выбарах на пасаду прэзыдэнта ФІФА.
XS
SM
MD
LG