Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пакуль не пераходзіць на бартэр зь Беларусьсю


Мікалай Азараў
Мікалай Азараў
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў ня бачыць падстаў для пераходу на разьлікі па бартэры з боку Беларусі. Пра гэта ён завіў журналістам 30 траўня ў Кіеве.

Паводле Азарава, валютных рэзэрваў Беларусі дастаткова для выкананьня абавязацельстваў па зьнешнеэканамічных кантактах, - перадае РІА "Новости".

Пры гэтым Азараў дадаў, што Ўкраіна, безумоўна, спачувае "брацкай Беларусі". "Калі ад нас нейкая дапамога будзе неабходная, мы, безумоўна, будзем аказваць такую дапамогу", — падкрэсьліў кіраўнік украінскага ўраду.

Напярэдадні ў некаторых украінскіх СМІ зьявілася інфармацыя, што Беларусь жадае перайсьці на бартэрныя разьлікі з Украінай у сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам у краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG