Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ААН асудзілі дзеяньні ўладаў Сырыі


Н.Пілэй

Н.Пілэй

Кіраўніца ведамства ААН па правах чалавека Наві Пілэй сёньня рэзка асудзіла дзеяньні ўладаў Сырыі ў дачыненьні да антыўрадавых сіл. Пілэй назвала "шакавальнымі"парушэньні правоў чалавека, якія апошнімі месяцамі дапускаюцца сырыйскімі ўладамі. Яна зноў заклікала Дамаск дапусьціць у краіну экспэртаў ААН для маніторынгу сытуацыі.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, ад пачатку масавых выступаў прыхільнікаў апазыцыі ў Сырыі загінулі больш за тысячу чалавек, каля дзесяці тысяч былі арыштаваныя.

Сёньня стала вядома аб абстрэле сырыйскімі войскамі некалькіх населеных пунктаў у цэнтральнай правінцыі Хомс. У горадзе Таблісе ад учорашняга дня адбываюцца жорсткія сутыкненьні. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць аб стратах вайскоўцаў – 4 забітых і 14 параненых.
XS
SM
MD
LG