Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Грузіі затрыманая ўзброеная групоўка


МУС Грузіі паведаміла аб затрыманьні ўзброенай групоўкі з 24 чалавек, якой, паводле сьледзтва, кіраваў былы міністар унутраных спраў, адзін з лідэраў ваенізаваных фармаваньняў "Мхэдрыёні" Тэмур Хачышвілі.

"Узброеная групоўка з 24 чалавек была затрыманая ў Кінцвісі(Усходняя Грузія) ... Мэтай гэтай групоўкі была арганізацыя ўзброеных правакацый", паведамляе прэсавы цэнтар МУС. Паводле ведамства, Хачышвілі цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Сьледзтва валодае інфармацыяй, што ўзброеная групоўка мусіла аказаць падтрымку акцыі "Народнага сходу ", якая ў ноч на 26 траўня была разагнаная спэцназам на праспэкце Руставэлі.
XS
SM
MD
LG