Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 траўня ў Парыжы праходзіць чарговы раўнд беларуска-францускіх кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС.

На чале беларускай дэлегацыі — начальнік галоўнага ўпраўленьня Эўропы МЗС Беларусі Аляксей Скрыпко, францускую ўзначальвае дырэктар дэпартамэнту кантынэнтальнай Эўропы МЗС Францыі Філіп Ляфор.

Падчас кансультацый бакі, сярод іншага, абмяркуюць пытаньні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага характару, а таксама абмяняюцца думкамі адносна стасункаў Беларусі з Эўразьвязам, у тым ліку — ініцыятывы ЭЗ "Усходняе партнэрства", супрацоўніцтва ў рамках эўрапейскіх і міжнародных арганізацый.
XS
SM
MD
LG