Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч зноў пайшоў на бальнічны.

Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведамілі ў прыёмнай старшыні Нацбанку.

У прэсавай службе Нацбанку інфармацыі пра гэта ня маюць.

23 мая Нацбанк выдаў адмысловы прэс-рэліз пра тое, што Пракаповіч з 18 траўня афіцыйна прыступіў да выкананьня сваіх службовых абавязкаў пасьля хваробы.

Прэс-сакратар Нацбанку Анатоль Драздоў на просьбу Інтэрфаксу таксама адмовіўся ад камэнтароў пра магчымыя рэгулятарныя крокі для стабілізацыі сытуацыі на валютным рынку пасьля пятнічнай нарады ў прэзыдэнта Беларусі, у якой узяў удзел Пракаповіч.

Між тым апытаныя агенцтвам прадстаўнікі банкаўскай супольнасьці канстатуюць, што пазабіржавы, у тым ліку міжбанкавы, валютны рынак надалей ахоплены стагнацыяй пасьля адноўленых 24 траўня абмежаваньняў маржы пры зьдзелках куплі-продажу замежнай валюты ў межах 2% да афіцыйнага курсу. У той самы дзень беларускі рубель быў дэвальваваны на 55%.

Тым часам людзі па-ранейшаму прастойваюць у чэргах перад абменьнікамі, спадзеючыся купіць любую замежную валюту. Прапанова яе не павялічылася пасьля дэвальвацыі афіцыйнага курсу, канстатуюць банкіры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG