Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У емэнскім Таізе забітыя 20 чалавек


Антыўрадавая дэманстрацыя ў Таізе 29 траўня
Антыўрадавая дэманстрацыя ў Таізе 29 траўня
У Емэне ў другім па велічыні горадзе Таіз найменей 20 дэманстрантаў былі забітыя сёньня на досьвітку падчас разгону войскамі лягеру апазыцыі. Акцыі пратэсту ў Таізе адбываліся на працягу чатырох месяцаў. У нядзелю шэраг вайсковых фармаваньняў заявілі пра пераход на бок ўдзельнікаў масавых выступаў, мэта якіх – адстаўка прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха.

У навакольлі іншага гораду на поўдні краіны – Зынджыбар – сёньня баявікі напалі на вайсковую аўтакалёну. Загінулі чацьвёра вайскоўцаў, некалькі былі параненыя.

Тым часам улады заяўляюць, што горад захоплены ўзброенымі ісламістамі.
XS
SM
MD
LG