Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька застаецца невыязным


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Падоўжаныя тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы адносна старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, абвінавачанага па артыкуле аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года.

"Ніякіх афіцыйных папер я не атрымліваў. Але мой адвакат паведаміла, што справа знаходзіцца ў вытворчасьці, расьсьледаваньне адносна мяне і шэрагу іншых асоб падоўжанае і мы атрымаем адпаведнае паведамленьне праз 10 дзён", - паведаміў Інтэрфаксу Анатоль Лябедзька.

Ён адзначыў, што пакуль паведамленьня няма, але "адносна мяне працягваюць дзейнічаць падпіска аб нявыезьдзе і артыкул 293
крымінальнага кодэкса".

"Думаю, улады зьберагае мяне і іншых, якія праходзяць па
гэтай справе, для новага міжнароднага гандлю ў залежнасьці ад
зьнешняй сытуацыі ", - заявіў Лябедзька.

Анатоль Лябедзька зьяўляецца абвінавачваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня мінулага года (ч.1 і ч.2 арт 293 крымінальнага кодэкса). Ён быў затрыманы ў ноч з 19
на 20 сьнежня і дастаўлены ў СІЗА КДБ, адкуль выпушчаны пад
падпіску аб нявыезьдзе ў пачатку красавіка.
XS
SM
MD
LG