Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Прысуд Някляеву беспадстаўны


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
30 траўня адвакаты Тамара Сідарэнка і Ўладзімер Букштынаў падалі скаргу на вырак Фрунзенскага райсуда Менска экс-кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву.

20 траўня суд Фрунзенскага раёна Менска прыгаварыў Някляева да
двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.

Сёньня апошні дзень, калі можна падаць скаргу на прысуд у Менскі гарадзкі суд.

"Мы выклалі сваю пазыцыю і лічым, што прысуд адносна Някляева беспадстаўны. Але хто ведае, як вырашыць суд", - сказала Тамара Сідарэнка.

Таксама экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі падасьць 30 траўня ў Менскі гарадзкі суд апэляцыю на вынесены яму вырак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG