Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве сёньня разьвітваюцца з Сяргеем Багапшам


С.Багапш і Дз.Мядзьведзеў у Сухумі, жнівень 2010

С.Багапш і Дз.Мядзьведзеў у Сухумі, жнівень 2010

У Маскве сёньня праходзіць разьвітаньне з прэзыдэнтам самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Сяргеем Багапшам, які памер у нядзелю ў расейскай сталіцы на 63-м годзе жыцьця.

Грамадзянская паніхіда праходзіць у Культурным цэнтры ўзброеных сіл Расеі. Пахаваюць Багапша 2 чэрвеня ў яго роднай вёсцы Джгэрда. Труну з целам даставяць у Сухумі сёньня ўвечары. Аўторак, серада і чацьвер абвешчаныя ў Абхазіі днямі жалобы. Цягам бліжэйшых трох месяцаў да пазачарговых выбараў абавязкі прэзыдэнта будзе часова выконваць віцэ-прэзыдэнт Аляксандр Анкваб.

Сяргей Багапш памёр у шпіталі пасьля праведзенай яму апэрацыі на лёгкім.
XS
SM
MD
LG