Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужа Бурджанадзэ абвінавацілі ў арганізацыі нападаў на паліцыянтаў


Б.Біцадзэ, экс-міністар памежнай паліцыі Грузіі

Б.Біцадзэ, экс-міністар памежнай паліцыі Грузіі

Бадры Біцадзэ, мужу Ніно Бурджанадзэ, выстаўленае абвінавачваньне ў арганізацыі нападаў на паліцыянтаў.

Як паведаміў сёньня на падставе дадзеных сьледзтва,намесьнік галоўнага пракурора краіны Давід Сакварэлідзэ, менавіта для гэтых мэтаў былы начальнік памежнай паліцыі Грузіі Біцадзэ ствараў спэцыяльныя ўзброеныя групы.

Абвінавачваньні выстаўленыя на падставе паказаньняў затрыманага кіраўніка такой групы, а таксама пяці сьведак ды іншых дадзеных. Пракуратура будзе хадайнічаць аб ужываньні ў дачыненьні да Біцадзэ закладу ў якасьці меры ўтрыманьня.
XS
SM
MD
LG