Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ў выніку выбуху загінулі паліцыянты


На поўдні Аўганістану напярэдадні вечарам на міне падарваліся чацьвёра паліцыянтаў. Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану заявіла, што загінулыя суправаджалі аўтакалёну НАТО.

Выбух адбыўся ў раёне Над-Алі, што ў правінцыі Гільмэнд, якая яшчэ некалькі месяцаў таму лічылася месцам канцэнтрацыі баявікоў. Пасьля наступу амэрыканскай марской пяхоты баявікі былі адціснутыя са сваіх пазыцый. Улады спрабуюць стварыць у правінцыі эфэктыўную структуру кіраваньня.
XS
SM
MD
LG