Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПЕРАМЕННАЯ...


...воблачнасьць, зрэдку дождж. Тэмпэратура: 12-22.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адвакаты Ўладзімера Някляева абскардзяць прысуд 2 гадоў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады, вынесены Ўладзімеру Някляеву судом Фрунзэнскага раёну Менску.

Вышэйшы гаспадарчы суд разглядае скаргу «Нашай Нівы» на папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам інфармацыі.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве пачынаецца пасяджэньне Рады па правах чалавека ААН.

Прэзыдэнт Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэ наведвае Грузію.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1431 у Руане была спаленая як ерэтычка Жана д’Арк (нар. 1412), адзін з камандзіраў францускіх войскаў у Стогадовай вайне з Англіяй, якая потым стала нацыянальнай гераіняй Францыі.

У 1927 нарадзіўся Вітаўт Кіпель, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, навуковец і выдавец, дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1999 адбылася трагічная цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро “Няміга” у Менску, загінулі 53 чалавекі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Вясны ў Вялікабрытаніі.

Дзень памінаньня (Memorial Day) у ЗША.

МІНУС 365:


Дзе тая паўнагрудая мадам, што ўсіх нас павядзе на барыкады?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Каб Бог даў перамогу, жаўнеры павінны змагацца».

Жанна д’Арк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG