Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя памінаньня рэпрэсаваных


29 траўня ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае памінаньне ахвяраў сталінізму, у якім бралі ўдзел 10 чалавек.

Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька, перадае БелаПАН.

Прысутныя ўсклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі зьнічы, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў таталітарызму, памаліліся за цяперашніх палітвязьняў, прасьпявалі "Магутны Божа".

"Удзельнікі памінаньня адзначылі, што палітычна цяперашняя сытуацыя ў Беларусі пераклікаецца са становішчам у БССР у другой палове 1930-х гадоў і 2011 год ушчыльную падышоў да 1937 года, хаця паміж імі цэлая эпоха", — сказала Ганна Шапуцька.

Удзельнікі памінаньня зьвярнулі ўвагу на сьпісаную свастыкай скрыню для сьмецьця каля ўваходу ва ўрочышча. "Гэта гаворыць пра тое, што невядомыя вандалы працягваюць наведваць Курапаты", — сказала Ганна Шапуцька.

За акцыяй назіраў прадстаўнік дзяржструктур у цывільным.

Чарговае памінаньне ў Курапатах адбудзецца 29 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG