Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі затрымалі больш як 100 дэманстрантаў – прыхільнікаў Младзіча


Паводле сэрбскіх уладаў, больш як 100 чалавек затрыманыя і каля 30 параненыя ў выніку беспарадкаў у Бялградзе. Масавыя акцыі наладзілі прыхільнікі Ратко Младзіча, якому пагражае экстрадыцыя за вайсковыя злачынствы. Міністар унутраных спраў Івіца Дадзіч заявіў, што 111 чалавек - зь іх 37 непаўнагадовых – былі затрыманыя, 10 цывільных асобаў і 26 паліцыянтаў атрымалі раненьні, у асноўным нязначныя.

Акцыю арганізавала Сэрбская радыкальная партыя. Пратэстоўцы зьвінавацілі прэзыдэнта Сэрбіі Борыса Тадзіча і яго атачэньне ў здрадзе і заклікалі да правядзеньня новых выбараў у краіне.
XS
SM
MD
LG