Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандаваньне сілаў НАТО папрасіла прабачэньне за гібель мірных жыхароў у Аўганістане


Камандаваньне сілаў НАТО ў Аўганістане прынесла прабачэньні за гібель мірных жыхароў у выніку авіяналёту на поўдні краіны.

Камандуючы сіламі НАТО ў паўднёва-заходнім Аўганістане генэрал Джон Тулан заявіў, што самалёты нанесьлі ўдар па будынку ў правінцыі Гельменд, мяркуючы, што там знаходзіцца база баевікоў.

У заяве прызнаецца, што пазьней у зруйнаваным доме былі знойдзеныя целы дзевяці мірных жыхароў.

Як раней паведамлялі ўлады правінцыі Гельменд, пры авіяналёце былі забітыя 14 чалавек, зь іх 12 – дзеці.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў, што ў «апошні раз» папярэджвае Вашынгтон пра недапушчальнасьць гібелі мірных жыхароў у выніку дзеяньняў сіл кааліцыі.
XS
SM
MD
LG