Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану выставіў НАТО "апошняе папярэджаньне"


Прэзыдэнт Аўганістану Гамід Карзай заклікаў сёньня амэрыканскіх вайскоўцаў пазьбягаць апэрацыяў, у выніку якіх гінуць аўганскія цывільныя асобы, дадаўшы, што гэта – "апошняе папярэджаньне" Вашынгтону.

Заява стала рэакцыяй на меркаваную гібель 10 дзяцей, дзьвюх жанчын і двух мужчынаў у выніку амэрыканскага авіяўдару ў правінцыі Гільмэнд у суботу.

Прэсавы сакратар НАТО маёр Цім Джэймс сказаў, што альянс правярае месца бамбаваньня.
XS
SM
MD
LG