Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАОГУЛ...


...пахмурна, а ў нядзелю будзе і дождж. Тэмпэратура: 14-22.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


28 – Зьезд партыі левых «Справядлівы сьвет». Менск, Палац МТЗ, пачатак а 11.00.

29 – Фінальны матч Кубка Беларусі па футболе паміж «Нёманам» і «Гомелем». Менск, стадыён «Трактар», пачатак а 16.50.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


28 – Барак Абама гаворыць пра Беларусь у Варшаве.

28 – Чакаецца забаронены гэй-парад у Маскве.

28-29 – Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай у Туркмэністане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


28 – У 1881 нарадзіўся Іван Луцкевіч (пам. 1919), пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, беларускі археоляг.

28 – У 1917 у Менску выйшаў першы нумар газэты "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

28 – У 1961 у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

29 – У 1874 нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Гілбэрт Чэстэртан (пам. 1936).

29 – У 1880 нарадзіўся нямецкі філёзаф Освальд Шпэнглер (пам. 1936).

29 – У 1991 выйшаў першы нумар адноўленай "Нашай Нівы".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


28 – Дзень памежніка.

29 – Міжнародны дзень міратворцаў ААН.

МІНУС 365:


Зьбівалі з ног, выкручвалі рукі, кідалі на падлогу

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


«Добры раман кажа нам праўду пра свайго героя, а дрэнны раман – праўду пра свайго аўтара».

Гілбэрт Чэстэртан

«Сацыялізм – нішто іншае, як капіталізм ніжэйшых клясаў».

Освальд Шпэнглер
XS
SM
MD
LG