Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суперныя бакі ў Емэне пакідаюць Сану


У Емэне прыхільнікі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха і сілы, верныя кіраўніку ўплывовага мясцовага племені Хашыду Садыку аль-Ахмару, маюць сёньня пакінуць сталіцу краіны Сану.

Гэтага патрабуюць ўмовы перамір'я, дасягнутага ў суботу паміж уладамі і прадстаўнікамі Хашыда Садыка аль-Ахмар, які перайшоў на бок апазыцыі два месяцы таму.

На мінулым тыдні ў сутыкненьнях паміж прыхільнікамі прэзыдэнта і аль-Ахмару загінулі больш за сто чалавек, тысячы людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Узьніклі асьцярогі, што Емэн скаціцца ў сытуацыю грамадзянскай вайны.

Прэзыдэнт Салех, які знаходзіцца пры ўладзе ўжо 33 гады, тройчы адхіліў плян мірнага ўрэгуляваньня, прапанаваны Радай супрацоўніцтва краін Пэрсыдзкай затоцы. Масавыя выступы з патрабаваньнем яго адстаўкі пачаліся яшчэ ў студзені.
XS
SM
MD
LG