Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанію Lockheed Martin атакавалі хакеры


Найбуйнейшы ў сьвеце падрадчык на выкананьне заказаў ваенна-прамысловага комплексу – амэрыканская кампанія Lockheed Martin зазнала беспрэцэдэнтную хакерскую атаку.

У адмысловай заяве кампаніі гаворыцца пра "значны" напад. Спэцыялісты кампаніі прынялі, як паведамляецца, "агрэсіўныя дзеяньні" для абароны сістэм кампаніі і яе базы дадзеных.

Пэнтагон вядзе расьследаваньне здарэньня. Паведамленьняў пра крыніцу нападу пакуль няма.

Lockheed Martin вырабляе дарагія сыстэмы ўзбраеньняў, у прыватнасьці, зьнішчальнікі, якія закупляюцца многімі краінамі сьвету.
XS
SM
MD
LG