Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Младзіч заклікае прыхільнікаў не пратэставаць


Басьнійскія сэрбы пратэстуюць супраць арышту Младзіча, 27 траўня, 2011

Басьнійскія сэрбы пратэстуюць супраць арышту Младзіча, 27 траўня, 2011

Улады Сэрбіі абяцаюць прыцягнуць да адказнасьці усіх, хто дапамагаў былому генэралу Ратку Младзічу хавацца ад правасудзьдзя.

Младзіч, які быў арыштаваны ў чацьвер на тэрыторыі Сэрбіі, цяпер знаходзіцца ў бялградзкай турме. Суд прыняў рашэньне аб выдачы яго Міжнароднаму трыбуналу для былой Югаславіі ў Гаазе, дзе яго вінавацяць у генацыдзе і масавых забойствах.

Паводле адваката Младзіча, генэрал заклікаў сваіх прыхільнікаў зь ліку ультранацыяналістаў адмовіцца ад масавых пратэстаў супраць яго арышту, заплянаваных на нядзелю.
XS
SM
MD
LG