Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква бароніць Сырыю ў ААН


Сырыя – гэты пратэстовец пазьней памёр ад раны, атрыманай падчас разгону, 23 сакавіка, 2011

Сырыя – гэты пратэстовец пазьней памёр ад раны, атрыманай падчас разгону, 23 сакавіка, 2011

Масква ня лічыць патрэбным абмяркоўваць сытуацыю ў Сырыі ў Радзе бясьпекі ААН. Пра гэта сказаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове са сваім сырыйскім калегам, паведамляе расейскі МЗС.

Праект рэзалюцыі па Сырыі быў накіраваны ў Раду бясьпекі ў мінулы чацьвер ад імя Францыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Партугаліі.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў зазначыў, што зьяўляецца прыхільнікам узмацненьня эканамічных санкцыяў супраць Дамаску.
XS
SM
MD
LG