Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: пратэсты супраць АЭС


Болей за 160 тысяч чалавек пратэставалі ў суботу ў 20 гарадах Нямеччыны, патрабуючы хутчэйшай адмовы краіны ад выкарыстаньня АЭС. У Бэрліне ў акцыі ўзялі ўдзел больш за 20 тысяч дэманстрантаў.

Адначасова ў Бэрліне сёньня праходзіла заключнае пасяджэньне этычнай камісіі з мэтай выпрацаваньня рэкамэндацыяў ураду па графіку адмовы Нямеччыны ад выкарыстаньня атамнай энэргіі. Паводле непацьверджаных зьвестак, камісія рэкамэндуе закрыць усе 17 нямецкіх АЭС на працягу 10 гадоў. Абмеркаваньне гэтага пытаньня ва ўрадзе адбудзецца ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG