Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Нямеччыны: «Правы чалавека парушаюцца ў Беларусі жахліва»


Крысьціян Вульф

Крысьціян Вульф

Беларускую сытуацыю прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф згадаў учора ўвечары ў Бэрліне з нагоды сьвяткаваньня 50-годзьдзя праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Ён адзначыў вялікую ролю гэтай арганізацыі ў падтрымцы «ахвяраў несправядлівасьці і гвалту», яе ўвагу да сытуацыі з правамі чалавека ва ўсім сьвеце. Паводле ягоных слоў, Нямеччына ў сувязі зь яе ўласным мінулым нясе асаблівую адказнасьць у гэтым кірунку.

Крысьціян Вульф пры гэтым адзначыў, што нягледзячы на дасягнуты прагрэс у Эўропе, у самым яе цэнтры маецца краіна — Беларусь, якая працягвае «наглядна самым жахлівым чынам дэманстраваць сыстэматычныя парушэньні» асноўных правоў і свабодаў чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG