Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касачоў: «На гэтым тыдні нечакана збанкрутавала Беларусь»


Канстанцін Касачоў

Канстанцін Касачоў

Беларускі эканамічны крызіс быў чаканым, паколькі дзяржава павінна жыць па сродках, а не выбудоўваць эканоміку ад выбараў да выбараў і ў доўг.

Пра гэта напісаў у сваім блогу 27 траўня на сайце радыё «Эхо Москвы» кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Расеі Канстанцін Касачоў.

Нацбанк Беларусі 23 траўня абвясьціў аб рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля, падняўшы афіцыйны курс даляра адразу на 56% — да 4930 беларускіх рублёў з ранейшых 3155 рублёў. Зыходзячы з гэтых курсаў, нацыянальная валюта фармальна стала таньней адносна даляра на 36%. Зьдзелкі на пазабіржавым валютным рынку Беларусі практычна ня робяцца ўжо трэці дзень, тады як цэны, перш за ўсё на прадукты харчаваньня і імпарт, працягваюць расьці.

«На гэтым тыдні нечакана збанкрутавала Беларусь (хоць пра гэта яшчэ не абвешчана афіцыйна), якую да таго многія расейскія палітыкі ў дыскусіях аб нашых эканамічных рэаліях адносілі да поля цудаў», — адзначае Касачоў.

Ён піша, што «менскі дэфолт ня мог не адбыцца, як і маскоўскі дэфолт 1998 году».

«Дзеяньні Лукашэнкі ў эканамічнай і сацыяльнай сфэры досыць прымітыўна тапталі лёгіку сучаснага разьвіцьця, якая прадугледжвае жыцьцё ў доўгую і па сродках, а не ад выбараў да выбараў і ў доўг», — падсумаваў палітык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG