Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справядлівы сьвет» заклікае ісьці да людзей


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
Стратэгію і тактыку дзейнасьці беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на будучае пачалі абмяркоўваць сёньня на 15-м партыйным зьезьдзе. Каля 200 дэлегатаў сабраліся ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу. 29 траўня яны завершаць дыскусію і абяруць новае кіраўніцтва партыі.

І старшыня партыі Сяргей Калякін, і дэлегаты Леанід Майструк, Мікалай Шкода, Мікалай Дзямідаў ды іншыя выступоўцы крытыкавалі дзеяньні кіраўніка беларускай дзяржавы. Напрыклад, Сяргей Калякін публічна заявіў, што «ў краіне цяпер добра жывуць толькі бюракратыя, якая разраслася да велізарных памераў, ды новая беларуская буржуазія»:

«Што тычыцца ўсіх астатніх, то для іх застаецца толькі знакамітая „чарка ды шкварка“. А да тых, хто выказвае незадаволенасьць, ужываецца шырокі сродак захадаў запалохваньня і падаўленьня».

Паводле старшыні партыі, яна цяпер мусіць скарыстацца пратэстнымі настроямі ў краіне:
У грамадзтве расьце разуменьне неабходнасьці дэмакратычных зьменаў.

«У грамадзтве расьце разуменьне неабходнасьці дэмакратычных зьменаў. Улада намагаецца лякалізаваць гэты настрой, ня даць яму ператварыцца ў рэальную палітычную альтэрнатыву. Менавіта з-за гэтага яна значна абмяжоўвае правы людзей на атрыманьне і распаўсюд аб’ектыўнай інфармацыі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, пра палітычнае і эканамічнае жыцьцё, пра стан навакольнага асяродзьдзя».

Шмат разоў у залі сёньня гучала ленінскае азначэньне рэвалюцыйнай сытуацыі. І гэта не выпадкова — да кастрычніка 2009 году партыя «Справядлівы сьвет» мела назоў Партыя камуністаў беларуская. Сёньня выступоўцы казалі, што цяперашняе становішча ў Беларусі вельмі нагадвае тое, што было тады ў царскай Расеі. І заклікалі да карпатлівай арганізатарскай працы з насельніцтвам і да вяртаньня былога адзінства ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

З гэтай нагоды дэлегат зьезду Валеры Рыбчанка з Жлобіна сказаў «Свабодзе»:

«Патрэбна ў гэтай сытуацыі яшчэ бліжэй пайсьці да людзей. Каб яны зразумелі, што мы ў адрозьненьне ад улады не казалі абы што, а таксама пакутуем. І паказаць людзям, што мы маем, што ім прапанаваць. Прычым, найперш уся дэмакратычная кааліцыя, а ня толькі адна наша партыя. Такія напрацоўкі ёсьць, і мы можам разам зь людзьмі шукаць выйсьце».

Перад дэлегатамі зьезду сёньня выступіў былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG