Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама завяршае візыт у Польшчу


Барак Абама ў Варшаве

Барак Абама ў Варшаве

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама завяршае свой візыт у Польшчу. Адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам краіны Дональдам Тускам. У цэнтры ўвагі былі пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў. Закраналіся і праблемы міжнародныя. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Абама і Туск заявілі пра сваю агульную пазыцыю адносна Беларусі. «Мы пагадзіліся, што будзем ціснуць, наколькі гэта магчыма, каб сытуацыя ў Беларусі зьмянілася. Гэта супольная тэма для ЗША і Польшчы, таксама і для іншых краінаў Эўразьвязу”, -- заявіў Барак Абама.

Раней Абама сустрэўся з польскім прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім, зь якім таксама абмяркоўвалася праблема дэмакратыі ў Беларусі. Прэзыдэнты абмеркавалі разгортваньне элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Эўропе, пашырэньне НАТО і Эўразьвязу, супрацоўніцтва з Расеяй і іншыя пытаньні.

Барак Абама сустрэўся з вэтэранамі польскай дэмакратыі – людзьмі, якія адыгралі вядучую ролю ў падзеньні камуністычнага рэжыму і ўсталяваньні дэмакратыі ў Польшчы.
XS
SM
MD
LG