Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Будзем чыніць ціск, наколькі гэта магчыма, каб сытуацыя ў Беларусі зьмянілася


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт Барак Абама пасьля спатканьня з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зноў нагадаў пра сытуацыю ў Беларусі:

«Мы размаўлялі пра сытуацыю ў Беларусі, сытуацыю, якую нельга прыняць. Прэзыдэнт Лукашэнка не зьвяртае ніякай увагі на правы чалавека. Кандыдаты на пасаду прэыдэнта сядзяць у турмах, журналісты — таксама. Польшча і ЗША ад самага пачатку супрацоўнічаюць у справе пабудовы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, і мы далей хочам у гэтай справе супрацоўнічаць», — заявіў Барак Абама.

Адказваючы на дадатковае пытаньне аднаго з журналістаў, датычнае Беларусі і ў прыватнасьці зьняволенага Андрэя Пачобута, прэзыдэнт ЗША сказаў:

«Як я казаў, мы шырока размаўлялі пра гэта. Я ведаю пра сытуацыю з журналістам. Мы пагадзіліся, што будзем ціснуць, наколькі гэта магчыма, каб сытуацыя ў Беларусі зьмянілася. Гэта супольная тэма для ЗША і Польшчы, але таксама і для іншых краін Эўразьвязу»
Няма будучыні для дыктатураў — такіх, якую прэзэнтуе цяпер Лукашэнка.

У сваю чаргу Дональд Туск дадаў:

«Я задаволены, што мы на 100% згодныя ў гэтай справе. Няма будучыні для дыктатураў — такіх, якую прэзэнтуе цяпер Лукашэнка. ЗША і Польшча — мы будзем разам пераконваць міжнародную думку, каб беларускі народ ня мусіў плаціць занадта высокую цану, і каб гэта не цягнулася занадта доўга. Я расказаў таксама пра наш погляд на тое, у якім стане цяпер знаходзіцца беларуская гаспадарка. Я, як і раней спадар прэзыдэнт Камароўскі, інфармавалі прэзыдэнта Абаму пра сытуацыю з спадаром Пачобутам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG