Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінулі двое брытанцаў


На поўдні Аўганістану двое брытанскіх салдатаў загінулі пры выбуху самаробнай бомбы. Як паведаміў у суботу прадстаўнік міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, марскія пехацінцы і аўганскія вайскоўцы праводзілі сумесны рэйд у раёне Над-э Алі ў правінцыі Гільменд. Выбухам забіла двух удзельнікаў вайсковага патрулю.

Ад пачатку міжнароднай антытэрарыстычнай апэрацыі ў Аўганістане ў кастрычніку 2001 году загінулі ўжо 368 брытанскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG