Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя: перагляд сьпісаў ганаровых грамадзянаў


Аўстрыйскія гарады пераглядаюць сьпісы сваіх ганаровых грамадзянаў, каб выключыць зь іх лідэраў нацысцкай Нямеччыны Адольфа Гітлера і іншых кіраўнікоў Трэцяга Рэйху. Маштабная праверка пачалася пасьля таго, як горад Амштэтэн абвясьціў, што пазбаўляе Гітлера званьня свайго ганаровага грамадзяніна. У Амштэтэне ініцыятыва ішла ад партыі зялёных. У гарадзкой радзе за рашэньне прагаласавалі ўсе дэпутаты, акрамя двух сяброў скрайне правай Партыі свабоды.

Нацысцкае мінулае дагэтуль зьяўляецца ў Аўстрыі хворай тэмай. Асабліва вострымі дэбаты пра мінулае сталі пасьля парлямэнцкіх выбараў 1999 году, калі Партыя свабоды атрымала рэкордныя 27 працэнтаў галасоў.
XS
SM
MD
LG