Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама і Камароўскі занепакоеныя беларускай дэмакратыяй


Браніслаў Камароўскі і Барак Абама абыходзяць ганаровую варту ля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве перад перамовамі

Браніслаў Камароўскі і Барак Абама абыходзяць ганаровую варту ля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве перад перамовамі

У Варшаве адбыліся перамовы прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Абмяркоўваліся пытаньні дэмакратыі і бясьпекі. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў прэзыдэнт Польшчы заявіў, што бакі маюць агульны погляд на будаўніцтва дэмакратыі, у тым ліку і ў Беларусі. Камароўскі паведаміў, што гаворка ішла і пра Анджэя Пачобута, зьняволенага ў Беларусі карэспандэнта «Газэты Выборчай».

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што «такія дзеяньні рэжыму, якія мы назіраем у Беларусі, могуць мець уплыў на ўвесь рэгіён, што ставіць нас у большую небясьпеку». (Цытуем паводле сайту www.gazeta.pl).

Барак Абама назваў Польшчу лідэрам у прасоўваньні дэмакратыі ня толькі ў рэгіёне, але і ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG