Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мальта: рэфэрэндум пра разводы


На Мальце сёньня адбываецца рэфэрэндум аб легалізацыі разводаў. Мальта – адзіная ў Эўропе дзяржава, дзе скасаваньне шлюбаў немагчымае, аднак, прызнаюцца разводы, аформленыя за мяжой. Калі рашэньне грамадзянаў будзе станоўчым, на Мальце ўвядуць развод паводле ірляндзкай мадэлі. Там сужэнцы павінны чатыры гады пражыць паасобку, перш чым шлюб будзе прызнаны скасаваным.

Каталіцкая царква і кіроўная нацыяналістычная партыя выступаюць супраць законапраекту. Вынікі рэфэрэндуму стануць вядомыя ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG