Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 5 ахвяраў тэракту


У правінцыі Баджаўр на паўночным захадзе Пакістану cёньня як найменей пяць чалавек загінулі і яшчэ дзесяць былі параненыя пры выбуху. Магутная бомба была закладзена ў рэстараацыі на кірмашы ў памежным з Аўганістанам горадзе. У горадзе пераважна жывуць прадстаўнікі племя саларзаі. Сярод загінулых – два старэйшыны племя.

Адказнасьці за тэракт ніхто ня ўзяў. Пакістанскія талібы шмат разоў нападалі на старэйшынаў, якія спрыялі ўраду Пакістану ў змаганьні з баевікамі.
XS
SM
MD
LG