Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна з найбуйнейшых і найбольш аўтарытэтных міжнародных праваабарончых арганізацыяў Amnesty International адзначае сёньня 50-годзьдзе. 28 траўня 1961 году брытанскі адвакат Пітэр Бененсан надрукаваў артыкул «Забытыя вязьні», зь якога пачалася ўсясьветная кампанія з патрабаваньнем вызваленьня палітзьняволеных. А затым была створаная Amnesty International – арганізацыя, мэтай якой зьяўляецца барацьба за вызваленьне вязьняў сумленьня. У 1977 годзе арганізацыя стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Amnesty International шматкроць уздымала свой голас у абарону палітвязьняў у Беларусі.

Урачыстасьці з нагоды 50-годзьдзя Amnesty International адбудуцца ў Лёндане, дзе знаходзіцца яе штаб-кватэра, і ў многіх іншых краінах сьвету.
XS
SM
MD
LG