Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяцыя НАТО пятую ноч запар наносіла бомбавыя ўдары па Трыпалі, сталіцы Лібіі. Лібійская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што авіяўдары НАТО нанесьлі «чалавечую і матэрыяльную шкоду» ў раёне гораду Мізда, на поўдзень ад Трыпалі.

Учора на саміце «вялікай васьмёркі» расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў далучыўся да закліку заходніх лідэраў, каб Муамар Кадафі адмовіўся ад улады. Мядзьведзеў заявіў, што Кадафі згубіў права кіраваць краінай.
XS
SM
MD
LG