Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам забараніў духоўную працэсію па цэнтры Менску


Менгарвыканкам забараніў правядзеньне духоўнай працэсіі на сьвята Божага Цела па праспэкце Незалежнасьці ў Менску, якая мае адбыцца 29 траўня.

Каталіцкая царква ў Беларусі праводзіць малітоўнае шэсьце штогод па маршруце – касьцёл Найсвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы па ходніках уздоўж праспекту Незалежнасьці да Чырвонага касцёла.

Сёлета Менгарвыканкам зьмяніў маршрут без узгадненьня з касьцёльнымі ўладамі і без тлумачэньня прычын. Шэсьце мае прайсьці па ходніках вуліц Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай і Сьвярдлова.

Гэткім чынам, шматтысячная працэсія каталікоў мае рушыць праз меньш людныя і вузкія вуліцы, дзе праводзяцца рамонтныя працы, што ўскладняе бясьпеку вялікай колькасьці людзей.

Акрамя таго, сёлета Менгарвыканкам дазваляе толькі адзін прыпынак працэсіі на чытаньне Эвангельльля, у той час, як штогод іх было чатыры.

З гэтай нагоды мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заявіў інтэрнэт-сайту catholic.by:

"Незразумелае рашэньне гарадзкіх уладаў — гэта непавага да вернікаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі сваёй краіны і жыхарамі яе сталіцы, якія працуюць на карысьць грамадзтва. Такое рашэньне не спрыяе кансалідацыі нашага грамадзтва".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG