Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся варшаўскі саміт


Пленарнае паседжаньне саміту лідэраў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Каралеўскім палацы

Пленарнае паседжаньне саміту лідэраў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Каралеўскім палацы

У сталіцы Польшчы Варшаве ўрачыстай вячэрай з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам завяршыўся ХVII саміт краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Акрамя лідэраў посткамуністычных эўрапейскіх краінаў у саміце бралі ўдзел лідэры Нямеччыны і Італіі. Саміт эўрапейскіх лідэраў і іх вячэра з прэзыдэнтам ЗША былі закрытыя для прэсы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Польшчу з Францыі, дзе ён браў удзел у саміце «вялікай васьмёркі». Візыт распачаўся ўскладаньнем вянкоў да Магілы невядомага салдата і Мэмарыялу Варшаўскага гета.

У суботу прэзыдэнт ЗША абмяркуе з польскім кіраўніцтвам пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшчы. Плянуецца размова пра сытуацыю ў суседніх з Эўразьвязам краінах, у тым ліку, у Беларусі.
XS
SM
MD
LG