Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібан: напад на міратворцаў ААН


Шэсьць італьянскіх вайскоўцаў з складу міратворчых сілаў ААН былі параненыя ў пятніцу на поўдні Лібану, у раёне гораду Сідон. Паведамляецца, што на шляху калёны міратворцаў спрацавала выбуховае прыстасаваньне. Пяць вайскоўцаў былі лёгка параненыя, адзін – цяжка. Генэральны сакратар ААН асудзіў тэракт і заклікаў да тэрміновага расьсьледаваньня інцыдэнту, які стаў першым нападам на міратворцаў у Лібане цягам апошніх трох гадоў.
XS
SM
MD
LG